Беларуская Служба

У Грузіі пачаліся пратэсты супраць законапраекта аб замежных агентах

09.04.2024 12:37
Больш за 400 няўрадавых арганізацыяў пратэставалі супраць урадавага законапраекту аб «замежных агентах».
   .
Прэзідэнцкі палац у Тбілісі. Ілюстрацыйны здымакObraz falco z Pixabay/CC0

Кіроўная партыя «Грузінская мара» падала на разгляд у парламент дакумент, які асуджае арганізацыі, якія карыстаюцца замежнай падтрымкай. Законапраект параўноўваюць з уведзенымі ў Расіі рэпрэсіўнымі правіламі. Марш пратэсту запланаваны на сёння ў Тбілісі.

«Грузінская мара» ўжо ўносіла падобны законапраект у парламент летась. Аднак з-за масавых пратэстаў дакумент быў адкліканы. Цяпер улады Грузіі зноў дамагаюцца яго прыняцця. Апазіцыя і няўрадавыя арганізацыі выступілі супраць дадзенай ідэі.

Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі крытычна ацаніла ініцыятыву ўрада. Апазіцыйны палітык Зура Джапарыдзэ заявіў, што ўлада хоча пазбавіцца ад незалежных арганізацый да восеньскіх парламенцкіх выбараў, каб галасаванне стала фармальнасцю, як у Расіі. Апазіцыянер дадаў, што дзеянні цяперашніх грузінскіх уладаў сведчаць пра спробу заблакаваць працэс інтэграцыі з Еўрасаюзам.

ПР/юл