Беларуская Служба

Расію залівае вада

09.04.2024 13:02
Па краіны распаўсюджваецца паводкавая хваля. З-за раптоўнай адлігі ўзняўся ўзровень мясцовых рэк, затапляючы бліжэйшыя гарады.
Затопленая вуліца ў Орску Арэнбургскай вобласціEPA/RUSSIAN EMERGENCY SITUATIONS MINISTRY PRESS SERVICE / Dostawca: PAP/EPA.

Найбольш складаная сітуацыя ў Арэнбургскай вобласці, у Цюменскай і Тульскай абласцях аб'яўлены стан трывогі.

У пятніцу ў раёне горада Орск на Урале ў Арэнбургскай вобласці вада прарвала плаціну Ірыклінскай ГЭС. Хваля паводкі пагражае больш чым 100 гарадах.

Учора вада прарвала плаціну ў іншым месцы. Колькасць падтопленых дамоў склала 10 тысяч. Вялікая вада ўвайшла ў Арэнбург - паведамляюць мясцовыя СМІ.

Мэр горада Сяргей Салмін папярэдзіў, што будзе яшчэ горш. «Вада можа прыбыць ноччу. Вы рызыкуеце сваім жыццём і жыццём сваіх блізкіх. Усе, хто апынуўся ў зоне затаплення, павінны пакінуць свае дамы», — звярнуўся мэр да жыхароў.

У Тульскай вобласці паводкавая хваля прайшла па сямі населеных пунктах, затапіўшы трынаццаць мастоў. Адміністрацыя Цюменскай вобласці аб'явіла рэжым трывогі.

ПР/юл