Беларуская Служба

Украіна і Вялікабрытанія падпісалі абаронную дамову

10.04.2024 16:34
Неўзабаве Вялікабрытанія прадаставіць Украіне новы пакет ваеннай дапамогі на суму ў 60 млн. фунтаў стэрлінгаў. 
ЛонданNata.dobrovolskaya/Shuteerstock

Украіна і Вялікабрытанія падпісалі рамачную дамоўленасць аб супрацоўніцтве ў сферы абаронных матэрыялаў, паінфармаваў у “Фэйсбуку” міністр абароны Украіны Рустэм Умераў.

Урад Вялікабрытаніі паведаміў, што падпісанне пагаднення ў Кіеве адбылося падчас найбуйнейшай гандлёвай місіі 29 брытанскіх кампаній, якія прыбылі ва Украіну для таго, каб расказаць аб сваім вопыце і знайсці магчымасці для супрацоўніцтва.

У прыватнасці, кампанія BAE Systems афіцыйна дамовілася аб абслугоўванні і рамонце лёгкіх гаўбіц L119 ва Украіне, якія раней Лондан перадаў Кіеву.

Неўзабаве Вялікабрытанія прадаставіць Украіне новы пакет ваеннай дапамогі на суму ў 60 млн. фунтаў стэрлінгаў. У яго ўвойдуць дроны і сістэмы СПА.

вс