Яны нанеслі ўдар па аб'ектах інфраструктуры як мінімум у чатырох абласцях Украіны.
Расіяне запусцілі па Украіне 40 дронаў, а таксама розныя тыпы ракет. Некаторыя з іх былі збітыя. Аб'ектам нападаў была крытычная інфраструктура - у асноўным звязаная з вытворчасцю і перадачай электраэнергіі.
У Кіеўскай вобласці ў выніку абстрэлу пачаўся пажар на адной з цеплаэлектрастанцый. Выбухі таксама чулі жыхары другога па велічыні ўкраінскага горада - Харкава. Там расіяне нанеслі 10 ракетных удараў.
Мэр горада Ігар Церахаў заявіў, што расійскія войскі абстралялі Харкаў кіраванымі ракетамі. «Мяркуючы па тым, куды цэліцца расійскі агрэсар, у горадзе могуць узнікнуць праблемы з энергазабеспячэннем», — сказаў Ігар Церахаў. Больш за 200 тысяч чалавек не маюць электрычнасці.
Ракеты «Шахеды», а таксама «Кінджал» былі запушчаны па Львоўскай вобласці, якая мяжуе з Польшчай. Там сярод іншых былі чутныя выбухі ў горадзе Стрый. Аб'ектам нападу стала і Запарожская вобласць.
Пра выбухі на поўдні Запарожскай вобласці раней паведамляў мэр Мелітопаля Іван Фёдараў.
Мінулай ноччу ў выніку ракетнага абстрэлу Адэсы загінулі чатыры чалавекі, сем атрымалі раненні. Сярод загінулых - дзесяцігадовае дзіця. Тры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей, загінулі ў выніку атакі беспілотніка ў Курскай вобласці.
ПР/юл