Міністр фінансаў Бельгіі Вінсэнт Ван Петэгем (Vincent Van Peteghem) заявіў, што рэгулярныя выплаты дапамогі ад Еўрасаюза Украіне будуць залежаць у тым ліку ад правядзення ўнутраных рэформаў у краіне.
Кіраўнік Мінфіна Бельгіі паведаміў, што на наступным тыдні сустрэнецца з украінскім калегам у Вашынгтоне, каб абмеркаваць дэталі падтрымкі з боку ЕС.
— Камісія прадставіць украінскі план як аснову ўкраінскага фонду. У сярэдзіне сакавіка мы ўжо выплацілі першую частку ў памеры 4,5 мільярда еўра. Цяпер павінны быць рэгулярныя плацяжы, вядома, таксама ў залежнасці ад прагрэсу ўкраінскіх рэформаў. Будзем размаўляць пра гэтыя абавязацельствы з маім украінскім калегам у Вашынгтоне на вясновым пасяджэнні Міжнароднага валютнага фонду, — паведаміў Вінсэнт Ван Петэгем.
Фонд падтрымкі Украіны ў Еўрасаюзе быў створаны 6 лютага 2024 года. Паводле прагнозаў, у 2024-2027 гадах Еўрасаюз выдзеліць на аднаўленне Украіны 50 мільярдаў еўра. Каб атрымаць гэтую дапамогу, украінскі бок павінен падаць свой план рэформаў на зацвярджэнне ў Еўракамісію.
З пачатку вайны дзяржавы Еўрасаюза аказалі Украіне падтрымку на суму больш за 143 мільярдаў еўра.
IAR/вх