Беларуская Служба

Іранскі спецназ захапіў партугальскі кантэйнеравоз, які звязаны з Ізраілем

13.04.2024 22:43
Спецназ спусціўся з верталёта на карабель пад партугальскім сцягам, захоп адбыўся ў раёне Армузскага праліва.
Media podały, że Strażnicy Rewolucji przejęli kontenerowiec związany z Izraelem (zdjęcie poglądowe)
Media podały, że Strażnicy Rewolucji przejęli kontenerowiec "związany z Izraelem" (zdjęcie poglądowe)Shutterstock/Sven Hansche

Дэсантнікі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) захапілі карабель, «звязаны з Ізраілем», паведаміла ў суботу іранскае дзяржаўнае агенцтва IRNA.  Спецназ спусціўся з верталёта на карабель пад партугальскім сцягам, захоп адбыўся ў раёне Армузскага праліва.

Па дадзеных агенцтва, кантэйнеравоз належыць кампаніі ізраільскага бізнесоўца.

Прэс-сакратар ізраільскай арміі Даніэль Хагары прыгразіў, што Іран сутыкнецца з наступствамі за эскалацыю сітуацыі ў рэгіёне. Заява была апублікаваная пасля паведамлення аб захопе карабля. «Іран панясе наступствы за свой выбар па далейшай эскалацыі сітуацыі», - сказаў прэс-сакратар. Ён дадаў, што Ізраіль узмацніў гатоўнасць абараняць краіну ад «далейшай іранскай агрэсіі».

У пятніцу прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што чакаецца напад Ірана на Ізраіль у адказ за ўдар Ізраіля па яго дыпламатычнай місіі ў Дамаску, выданні Wall Street Journal і Bloomberg напісалі ў пятніцу, што напад адбудзецца на працягу 48 гадзін. У аўторак камандуючы ВМС Ірана Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі Алірэза Тансіры ў размове з ліванскім сайтам al Mejdayin, які падтрымлівае тэрарыстычную «Хізбалу», прыгразіў Тэгерану закрыць ключавы Армузскі праліў. Ён падкрэсліў, што такія дзеянні могуць быць разгледжаны, калі Іран заўважыць «любыя спробы праціўнікаў сарваць яго дзейнасць у рэгіёне».


Армузскі праліў. Армузскі праліў

Армузскі праліў, размешчаны ў звужэнні Персідскага заліва, з'яўляецца адзіным марскім злучэннем заліва з Сусветным акіянам. Такім чынам, усе пастаўкі ад найважнейшых вытворцаў нафты да іх кліентаў - у асноўным азіяцкіх, але таксама і еўрапейскіх  - адбываюцца праз Армузскі праліў.

Мяркуецца, што 1/5 сусветнага экспарту сырой нафты праходзіць праз Армуз. Іран і раней пагражаў закрыць праліў.

Калі праліў, які аддзяляе Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Аман ад Ірана, будзе закрыты для караблёў, цана на нафту рэзка адрэагуе.

Паводле PAP/вх