Беларуская Служба

Іран атакуе Ізраіль

13.04.2024 22:42
Ізраільскія ўлады абвясцілі аб прывядзенні ўзброеных сіл у поўную баявую гатоўнасць. Напружанасць на Блізкім Усходзе дасягнула найвышэйшага ўзроўню з кастрычніка 2023 года.
Iran zapowiadał atak na Izrael
Iran zapowiadał atak na IzraelPAP/EPA

Іран афіцыйна заявіў аб пачатку атакі па Ізраілі.

Лідар Ірана аятала Алі Хаменеі заявіў: «Злы рэжым будзе пакараны».

Следам за дронамі Іран запусціў па Ізраілі крылатыя ракеты Іран, хусіты з Йемена, Сірыі, «Хезбала» і байцы іракскага «Хашд аш-Шаабі» масава атакуюць ракетамі і дронамі Ізраіль.У паветры больш за 200 розных ударных беспілотнікаў і ракет, пішуць СМІ.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху запісаў тэрміновы зварот да грамадзян: Ізраіль гатовы да прамога нападу з боку Ірана і адкажа на атаку. 

Сёння ж стала вядома, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн скараціў знаходжанне ў штаце Дэлавэр на выходных, каб сачыць за сітуацыяй на Блізкім Усходзе. Была запланавана сустрэча Байдэна са сваімі дарадцамі па бяспецы. 

Напружанасць на Блізкім Усходзе дасягнула найвышэйшага ўзроўню з кастрычніка 2023 года, калі палестынская арганізацыя ХАМАС уварвалася ў Ізраіль.

Ізраільскія ўлады абвясцілі аб прывядзенні ўзброеных сіл у поўную баявую гатоўнасць. Дзясяткі баявых самалётаў пастаянна знаходзяцца ў паветры.

Два тыдні таму ў выніку паветранага нападу на іранскае консульства ў Дамаску, які, як мяркуецца, быў здзейснены Ізраілем, былі забітыя, сярод іншых, сем членаў Корпуса вартавых рэвалюцыі Ірана, у тым ліку два генералы элітнага падраздзялення Кудс у Сірыі. Іран абвясціў аб мерах у адказ, якія, па словах крыніц у разведцы ЗША, могуць быць рэалізаваныя да канца выходных.

Пентагон паведаміў, што міністр абароны ЗША Лойд Осцін у суботу размаўляў з міністрам абароны Ізраіля Ёавам Галантам, «каб абмеркаваць неадкладныя рэгіянальныя пагрозы», і падкрэсліў, што Ізраіль можа разлічваць на «поўную падтрымку ЗША ў абароне ад любых нападаў з боку Ірана і яго рэгіянальных проксі».

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван у размове са сваім ізраільскім калегам Цахімам Ханегбі таксама пацвердзіў «жалезную прыхільнасць Вашынгтона бяспецы Ізраіля».

«За апошнія дні мы ўзмацнілі нашу супрацьпаветраную абарону і сістэму контратакі», — гаворыцца ў заяве міністра абароны Ізраіля Ёава Галанта. «Разам з нашымі партнёрамі на чале з ЗША мы дадалі новыя магчымасці на сушы, у паветры, на моры і ў галіне разведкі», — сказаў міністр, якога цытуе партал. «Іран — тэрарыстычная дзяржава, свет падвяргаецца гэтай рызыцы больш, чым калі-небудзь. Мы поўныя рашучасці абараняць нашых грамадзян і знойдзем спосаб адказаць на гэта», — дадаў Галант.

У суботу ўвечары ізраільскія ўлады абвясцілі аб прывядзенні ўзброеных сіл у поўную баявую гатоўнасць. «Дзясяткі баявых самалётаў пастаянна знаходзяцца ў паветры», — сказаў прэс-сакратар арміі контр-адмірал Дэніэл Хагары. Ён дадаў, што школы будуць зачыненыя з нядзелі, а ўсе школьныя паездкі адменены.

Папярэднія даклады амерыканскай разведкі паказвалі, што іранская атака на Ізраіль можа адбыцца да канца выходных у адказ за напад на іранскае консульства ў Дамаску два тыдні таму. Ізраільскае тэлебачанне паведаміла са спасылкай на крыніцы ў службах бяспекі, што Іран паспрабуе нанесці ўдары па ваенных, а не па грамадзянскіх цэлях.

Паводле PAP/вх

Іранскі спецназ захапіў партугальскі кантэйнеравоз, які звязаны з Ізраілем

13.04.2024 22:43
Спецназ спусціўся з верталёта на карабель пад партугальскім сцягам, захоп адбыўся ў раёне Армузскага праліва.