Беларуская Служба

Запусціўшы звыш 300 ракет і дронаў па Ізраілю, Іран палічыў справу завершанай

14.04.2024 08:11
Ад гэтым паведаміў іранскі прадстаўнік у ААН.
  .
Іран атакуе Ізраіль.Фота: PAP/EPA/ATEF SAFADI

Пасля запуску па Ізраілю ракет і дронаў, Іран лічыць справу закрытай, напісаў Амір Саід, іранскі прадстаўнік у ААН. Іран выпусціў больш за 300 ракет і беспілотнікаў.

Паводле да дадзеных Ізраіля, сістэмы абароны яго і саюзнікаў у рэгіёне перахапілі пераважную большасць ракет і беспілотнікаў. Дзясяткі з іх, паводле яго слоў, былі збітыя за межамі ізраільскай тэрыторыі.
У выніку падзення некалькіх іранскіх ракет быў нанесены невялікі ўрон аднаму ізраільскаму ваеннаму аб'екту, паведаміў Хагары. Аб якім аб'екце ідзе гаворка, ён не ўдакладніў. Вядома аб адной пацярпелай - 10-гадовая дзяўчынка атрымала раненні шрапнэллю ад падаючых абломкаў у бедуінскім раёне рэгіёну Арад на поўдні Ізраіля.

Іранская дыпламатычная місія тлумачыць напад артыкулам 51 Статута ААН, які прадугледжвае права на «індывідуальную або калектыўную самаабарону ў выпадку ўзброенага нападу на любога члена ААН». У заяве падкрэсліваецца, што на працягу 13 дзён пасля нападу Ізраіля на дыпламатычную місію Ірана ў сірыйскім Дамаску Рада бяспекі ААН захоўвала «маўчанне» і не асудзіла дзеянняў Ізраіля. «Жорсткае асуджэнне Ірана з боку некаторых краін за выкарыстанне законнага права з'яўляецца падменай роляў і прыраўнаннем ахвяры да злачынца», — напісана ў заяве.

Па словах амбасадара Саіда, справу можна лічыць закрытай, але калі ізраільскія ўлады зробяць «яшчэ адну памылку», адказ Ірана будзе «безумоўна больш жорсткім». Дыпламат таксама папярэдзіў, што Злучаныя Штаты не павінны ўмешвацца ў гэтую справу, паколькі гэты канфлікт з'яўляецца ўнутранай справай Ірана і Ізраіля.


Злучаныя Штаты «дапамаглі Ізраілю знішчыць амаль усе беспілотнікі і ракеты», якія прыляцелі з Ірана, заявіў прэзідэнт Джо Байдэн. Ён таксама паведаміў аб тэрміновым скліканні лідараў "Вялікай сямёркі" — "каб скаардынаваць адзіны дыпламатычны адказ на нахабную атаку Ірана".

Самалёты брытанскіх Каралеўскіх ВПС у блізкаўсходнім рэгіёне "будуць перахапляць любыя паветраныя атакі ў межах дасяжнасці" па меры неабходнасці, заявіла Мінабароны Вялікабрытаніі. Паводле паведамлення міністра абароны Гранта Шапса, у рэгіён перакінуты дадатковыя сродкі авіяцыі, у тым ліку знішчальнікі і самалёты-дазапраўшчыкі.

IAR/ВВС/нг