Беларуская Служба

Тэгеран вучыцца ў Расіі і хусітаў з мэтай больш небяспечных і эфектыўных аперацый

14.04.2024 11:34
Мэта - як Ізраіль, так і ЗША, азначае Інстытут вывучэння вайны.
.      .
Ілюстрацыя. Іранец цешыцца начной атацы на Ізраіль.Foto: Фота: PAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

Іранскі напад на Ізраіль дэманструе, што Тэгеран вучыцца ў Расіі і хусітаў з мэтай больш небяспечных і эфектыўных аперацый, адзначыў у спецыяльнай справаздачы амерыканскі Інстытут вывучэння вайны. Адначасовая атака дронамі і ракетамі павінна заблытаць супрацьпаветраную абарону - гэтак жа дзейнічае Расія ва Украіне.

“Спалучэнне беспілотнікаў, а таксама крылатых і балістычных ракет павінна заблытаць і разбурыць ізраільскую супрацьпаветраную абарону. Часткай гэтай аперацыі сталі сінхронныя напады з боку баевікоў у Ліване і Емене, якіх падтрымлівае Іран”, - піша ў справаздачы амерыканскі ISW.

Атака, здзейсненая на Ізраіль у ноч на 14 красавіка, дэманструе, што Тэгеран вучыцца ў Расіі і хусітаў з мэтай больш небяспечных і эфектыўных аперацый, мэта якіх - як Ізраіль, так і ЗША, азначае Інстытут вывучэння вайны:

"Такі падыход паўтарае эксперыменты Расіі, падчас якіх яна наносіць камбінаваныя ўдары па Украіне балістычнымі і крылатымі ракетамі, а таксама іранскімі беспілотнікамі з мэтай пераадолець амерыканскія і еўрапейскія сістэмы супрацьракетнай і супрацьпаветранай абароны".

Паводле Белсат

нг

Запусціўшы звыш 300 ракет і дронаў па Ізраілю, Іран палічыў справу завершанай

14.04.2024 08:11
Ад гэтым паведаміў іранскі прадстаўнік у ААН.

ISW: Расія пачала наступ адразу на трох кірунках расійска-ўкраінскай вайны

14.04.2024 09:50
Яна спяшаецца скарыстацца дэфіцытам зброі ў УСУ.