Беларуская Служба

Жыхарка Тэль-Авіву ўкраінка Іна: Жыццё працягваецца, толькі садкі зачыненыя

14.04.2024 13:04
У краіне змякчылі некаторыя меры бяспекі — адмянілі абавязак пакідаць прытулкі паблізу.
.    (  )  .
Ілюстрацыя. Ізраільскі "Жалезны купал" (сістэма супрацьпаветранай абароны) перахоплівае ракеты.Фота: EPA/ATEF SAFADI

Украінка, якая жыве ў Тэль-Авіве, распавяла Польскаму радыё, што жыццё ў краіне выглядае нармальна. Нагадаем, ноччу Іран выпусціў па Ізраілю больш за 300 ракет і беспілотнікаў. Амаль усе яны былі збітыя.

Спадарыня Іна распавяла, што, нягледзячы на атаку, жыхары Ізраіля паводзяць сябе так, як штодня.

- Жыццё працягваецца. Гэта нашая краіна. Усё працуе, зачыненыя толькі школы і дзіцячыя садкі.

Суразмоўца падкрэсліла, што ў выпадку нападу жыхарам дапамагаюць сховішчы, якіх у Ізраілі вельмі шмат.

- Вялікі плюс, што ўсюды ёсць бамбасховішчы. Абсалютна ўсюды. На вуліцах паставілі схованкі. Яны заўсёды адкрытыя і чыстыя.

Ізраіль адкрыў сваю паветраную прастору ў 6:30 раніцы пасля начнога нападу. Таксама аднавіў працу аэрапорт Бен-Гурыён каля Тэль-Авіва - найбуйнейшы аэрапорт Ізраіля. У краіне змякчылі некаторыя меры бяспекі — адмянілі абавязак пакідаць прытулкі паблізу. Аднак школьныя заняткі па-ранейшаму адмененыя, а сходы больш чым тысячы чалавек забароненыя.

Ізраіль абвясціў аб поспеху пасля іранскай беспілотнай і ракетнай атакі. Паводле звестак ізраільскіх узброеных сіл, агулам Іран і яго саюзнікі запусцілі звыш 300 ракет і дронаў, з якіх толькі невялікая колькасць дасягнула Ізраіля.

Пакуль што Ізраіль не вырашыў, як і ці будзе ён адказваць на напад Ірана.

Міжнародная супольнасць, у тым ліку Польшча, асудзіла напад Ірана на Ізраіль.

Ад імя Італіі, якая сёлета кіруе працай краін Вялікай сямёркі, прэм'ер-міністр Джорджыя Мелоні склікала тэлеканферэнцыю лідараў па ізраільска-іранскаму канфлікту. 

IAR/нг


Запусціўшы звыш 300 ракет і дронаў па Ізраілю, Іран палічыў справу завершанай

14.04.2024 08:11
Ад гэтым паведаміў іранскі прадстаўнік у ААН.