Беларуская Служба

Галоўнакамандуючы УСУ распавёў, дзе вораг паспрабуе прарваць фронт у бліжэйшы час

15.04.2024 08:00
Вышэйшае ваеннае кіраўніцтва Расіі паставіла перад сваімі войскамі задачу захапіць Часавы Яр да 9 траўня, нагадаў Аляксандр Сырскі.
Запарожская вобласцьPAP/EPA/KATERYNA KLOCHKO

У апошнія дні сітуацыя на Усходнім фронце значна абвастрылася, паведаміў  галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі пасля таго, як на працягу двух дзён наведваў пазіцыі на ўсходзе Украіны. Вайсковец звязаў гэта з актывізацыяй наступу расіян пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расіі.

«Вораг актыўна атакуе нашы пазіцыі на Лыманскім, Бахмуцкім кірунках дэсантна-штурмавымі групамі пры падтрымцы бронетэхнікі. На Пакроўскім напрамку спрабуе прарваць нашу абарону, выкарыстоўваючы дзясяткі танкаў і БМП», — напісаў Сірскі ў Telegram.

Другі вельмі праблемны кірунак — гэта раён на захад ад Бахмута, дзе канцэнтруюцца расіяне для прарыву абароны і выхаду на канал Северскі Данец - Данбас, а затым на Часавы Яр і Краматорск. На гэтым кірунку, па словах Сырскага, украінскія вайскоўцы «літаральна ўкапаліся ў зямлю, стрымліваючы штодзённыя атакі праціўніка».

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны лічыць, што расійская армія рыхтуе «магутны ўдар», дзякуючы не толькі колькаснай перавазе ў жывой сіле і ўзбраенні, але і розным «матывацыйным фактарам». Ён нагадаў, што вышэйшае ваеннае кіраўніцтва Расіі паставіла перад сваімі войскамі задачу захапіць Часавы Яр да 9 траўня.

Пры гэтым Аляксандр Сырскі фактычна паўтарыў тэзіс свайго папярэдніка на пасадзе Галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага, што толькі перавага ў высокатэхналагічным узбраенні дасць украінцам магчымасць для перахопу стратэгічнай ініцыятывы.

Яшчэ адна праблема, паводле Сырскага, гэта ўзровень падрыхтоўкі войскаў, асабліва пяхоты, які неабходна павышаць, каб вайскоўцы маглі «максімальна задзейнічаць усе магчымасці баявой тэхнікі і заходняга ўзбраення».

Дэфіцыт боепрыпасаў становіцца ўсё больш адчувальным, у той час як дапамога Украіне з боку ЗША ў памеры 60 мільярдаў долaраў зацягваецца. Гэты пакет быў ухвалены Сенатам ЗША ў лютым 2024 года. Аднак зацвярджэнне ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэса кожны раз адкладваецца з-за пазіцыі рэспубліканцаў, арыентаваных на Дональда Трампа, былога прэзідэнта ЗША і магчымага ўдзельніка наступных прэзідэнцкіх выбараў у ЗшА.

аз

ISW: Расія пачала наступ адразу на трох кірунках расійска-ўкраінскай вайны

14.04.2024 09:50
Яна спяшаецца скарыстацца дэфіцытам зброі ў УСУ.

Памёр былы добраахвотнік Палка імя Каліноўскага, у якога быў анкалагічны дыягназ

14.04.2024 10:55
Беларус Аляксандр Царук з пазыўным «Сашко» быў добраахвотнікам палка Каліноўскага. Яму было 56 гадоў.