Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Хаўруснікі дапамаглі Ізраілю, Украіне таксама патрэбная рэальная падтрымка

15.04.2024 10:01
Увесь свет бачыць, што такое сапраўдная абарона; што гэта магчымае, падкрэсліў прэзідэнт Украіны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі president.gov.ua

Увесь свет убачыў, як хаўруснікі дапамаглі Ізраілю, Украіне таксама патрэбна рэальная падтрымка, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У апублікаваным у сацсетках відэа ўкраінскі лідар адзначыў, што яго краіне патрэбна дапамога партнёраў для абароны ад расійскіх нападаў:

- Сучасная авіяцыя даказвае сваю эфектыўнасць, сучасныя сістэмы супрацьпаветранай абароны здольныя абараніць жыццё — гэта было прадэманстравана на Блізкім Усходзе, калі авіяцыя і супрацьпаветраная абарона збілі іранскія ракеты «Шахед» і беспілотнікі, накіраваныя на Ізраіль. Увесь свет бачыць, што такое сапраўдная абарона; што гэта магчыма.

Нагадваем, за ноч з суботы на нядзелю Іран выпусціў па Ізраілю больш за трыста беспілотнікаў, ракет і крылатых ракет. Большасць - 99 працэнтаў - былі збітыя.

Амерыканскія, брытанскія і французскія войскі дапамагалі Ізраілю ў адбіцці нападаў. Іран сцвярджае, што напад на Ізраіль быў рэакцыяй на выбух у іранскім консульстве ў Дамаску, у якім загінулi некалькі высокапастаўленых іранскіх камандзіраў.

IAR/аз

Тэгеран вучыцца ў Расіі і хусітаў з мэтай больш небяспечных і эфектыўных аперацый

14.04.2024 11:34
Мэта - як Ізраіль, так і ЗША, азначае Інстытут вывучэння вайны.

У Еўрасаюзе склікана пазачарговае пасяджанне міністраў у сувязі з атакай на Ізраіль

14.04.2024 16:30
«Мэта — унесці свой уклад у зніжэнне напружанасці ў рэгіёне і забеспячэнне бяспекі».