Беларуская Служба

У Музеі Берлінскай сцяны адкрытая экспазіцыя, прысвечаная беларускім палітычным зняволеным жанчынам

15.04.2024 17:33
Сярод экспанатаў - паштоўкі, якія жанчыне ў калонію прысылаў яе маленькі сын. Паштоўкі ён рысаваў уласнаручна.
  -  ,      ,
Сярод экспанатаў - белая сукенка, у якой палітзняволеная спачатку брала шлюб, а пазней у ёй жа была на судзекрыніца: профіль Яўгеніі Доўгай у“Фэйсбуку”

У Музеі Берлінскай сцяны адкрытая экспазіцыя, прысвечаная беларускім палітычным зняволеным жанчынам. Пра гэта ў “Фэйсбуку” паведаміла грамадзкая дзеячка Яўгенія Доўгая.

Цягам некалькіх месяцаў удалося сабраць багатую калекцыю рэчаў, звязаную са зняволеннем жанчын у Беларусі. Так, сярод экспанатаў – турэмныя рукавіцы, здымкі, якія жанчыны атрымлівалі, адбываючы пакаранне, абутак са шнуркамі, зроблены з пакетаў, і белая сукенка, у якой палітзняволеная спачатку брала шлюб, а пазней у ёй жа была на судзе. Ёсць таксама паштоўкі, якія жанчыне ў калонію прысылаў яе маленькі сын. Паштоўкі ён рысаваў уласнаручна.

Музей Берлінскай сцяны складаецца з 50 выставачных памяшканняў, адно з іх адведзенае на экспазіцыю пра беларускіх палітзняволеных жанчын.   

вс