Беларуская Служба

Украінцы сканструявалі ўласны беспілотнік. Ідуць выпрабаванні на фронце

16.04.2024 08:10
Армія атрымае аналаг расійскага беспілотніка «Ланцэт».
Ілюстрацыйнае фотаФота: Павел Матусевіч, «Ваяр» / t.me/modmilby

Беспілотны лятальны апарат украінскай вытворчасці рухаецца з хуткасцю да 180 км/г і можа несці ракеты вагой да трох кілаграмаў. Назва і кошт вытворчасці новага абсталявання трымаюцца ў сакрэце.

Беспілотнік ужо выкарыстоўваецца на перадавой супраць акупантаў. Сайт «Украінскай праўды» паведаміў, што новая тэхніка пабіла расійскі зенітна-ракетны комплекс.
«Беспілотны апарат мае электрычны рухавік і запускаецца з катапульты.

Х-вобразны корпус забяспечвае яму высокую манеўранасць і магчымасць паражаць як статычныя, так і рухомыя аб’екты. Ён можа паражаць цэль нават пад прамым вуглом», — паведамляюць украінскія СМІ.

Інавацыйным рашэннем, якое выкарыстоўваецца ва ўкраінскай тэхніцы, з'яўляецца магчымасць захопу аб'ектаў і аўтаматычнага цэлеўказання. Зараз беспілотнік знаходзіцца на стадыі выпрабаванняў, якія праходзяць у зоне баявых дзеянняў.

яс