Беларуская Служба

У ЗША чакаецца пералом у падтрымцы Украіны

16.04.2024 13:45
Джонсан паведаміў, што падтрымку ЗША Украіне, Ізраілю і саюзнікам ЗША ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне ў амерыканскім Кангрэсе будуць галасаваць асобна
Сцягі ЗША і УкраіныNovikov Aleksey/shutterstock

У Кангрэсе ЗША нарэшце будзе вынесены на галасаванне пакет дапамогі Украіне ў памеры 60 мільярдаў долараў. Такую заяву зрабіў спікер Палаты прадстаўнікоў Майк Джонсан. Калі галасаванне адбудзецца, пакет, хутчэй за ўсё, будзе прыняты.

«Мы маем справу з тэрарыстамі, тыранамі і самымі жудаснымі лідарамі ва ўсім свеце, такімі як Пуцін, Сі і лідар Ірана. Яны глядзяць, ці будзе Амерыка абараняць сваіх саюзнікаў і ўласныя інтарэсы. І мы гэта зробім».

Джонсан паведаміў, што падтрымку ЗША Украіне, Ізраілю і саюзнікам ЗША ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне ў амерыканскім Кангрэсе будуць галасаваць асобна. Чацвёрты законапраект павінен уключыць патрабаванні некаторых рэспубліканцаў, такія як арышт замарожаных актываў Расіі або прадастаўленне дапамогі ў выглядзе крэдытаў. Галасаванне павінна адбыцца на гэтым тыдні.

яс/IAR