Беларуская Служба

У Стакгольме арыштаваны 17-гадовы юнак, які ўдзельнічаў жорсткім забойстве паляка

16.04.2024 17:01
Гэта ўжо другі чалавек, затрыманы па гэтай справе.
   17- ,
У Стакгольме арыштаваны 17-гадовы юнак, які ўдзельнічаў жорсткім забойстве паляка TT NEWS AGENCY/OSCAR OLSSON

Суд у Швецыі выдаў пастанову аб часовым арышце 17-гадовага хлопца, датычнага да забойства паляка, якое здарылася на мінулым тыдні. Пракуратура абвінавачвае яго ва ўтойванні злачынцы.

Гэта ўжо другі чалавек, затрыманы па гэтай справе. 18-гадовы хлопец ужо знаходзіцца пад вартай і таксама падазраецца ва ўтойванні злачынца. Абодва затрыманыя сваёй віны не прызналі.

На мінулым тыдні 39-гадовы паляк быў смяротна паранены, калі разам з сынам-падлеткам ехаў на ровары ў басейн. Маладыя людзі напалі на іх у падземным пераходзе, а калі паляк адрэагаваў, застрэлілі яго.

Забойства паляка ў Стакгольме стала трэцяй стралянінай у раёне Скергольмэн за месяц — у тым ліку другой са смяротным вынікам.

Летась у Швецыі было зафіксавана 363 стральбы, у выніку якіх загінулі 53 чалавекі.

яс/IAR