Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 456 тыс. чалавек забітымі

17.04.2024 09:30
За мінулыя суткі знішчана больш за 710 чалавек асабовага складу. 
Украінскі салдатфота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 710 чалавек асабовага складу. 

За суткі таксама ліквідавана чатыры танкі, 18 баявых браніраваных машын, 15 артылерыйскіх сістэм, два БПЛА, адна крылатыя ракеты і іншая тэхніка. 

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 456 тыс. чалавек забітымі. 

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 7 тыс. 193 танкі, 13 тыс. 827 бронемашын, 11 тыс. 624 артылерыйскія сістэмы, 1 тыс. 40 РСЗА, 26 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 347 самалётаў і 325 верталётаў.

вс