Беларуская Служба

Расія ўдарыла па грамадзянскіх аб’ектах у Чарнігаве – шмат людзей загінула

17.04.2024 11:39
На месцы трагедыі працуюць экстранныя службы, працягваюцца пошукава-выратавальныя мерапрыемствы.
Расія ўдарыла па грамадзянскіх аб’ектах у Чарнігаве – шмат людзей загінулакрыніца: ДСНС

У выніку ракетных удараў, якія захопнікі нанеслі па Чарнігаве ў сераду раніцай, загінулі па мершай меры 17 чалавек. Улады інфармуюць, што колькасць смяротных ахвяр можа павялічыцца. Абласная ваенная адміністрацыя паведаміла, што як мінімум 61 чалавек атрымалі раненні. Дадзеныя аб смяротных ахвярах і пацярпелых пастаянна абнаўляюцца.

Паведамляецца пра тры ракетныя ўдары амаль па цэнтры горада. Прычым пад абстрэл трапілі не вайсковыя аб’екты, а грамадзянскія, у прыватнасці васьміпавярховы дом.

На месцы трагедыі працуюць экстранныя службы, працягваюцца пошукава-выратавальныя мерапрыемствы.

вс