Беларуская Служба

Праліўныя дажджы затапілі Дубай і Абу-Дабі (ВІДЭА)

17.04.2024 13:02
Нацыянальны цэнтр метэаралогіі ААЭ аб'явіў аранжавы ўзровень трывогі па ўсёй краіне да вечара 17 красавіка.
Вуліцы Дубая залітыя вадойPAP/EPA/ALI HAIDER

Шторм і моцны вецер абрынуліся на Аб'яднаныя Арабскія Эміраты - пад вадой аказалася некалькі гарадоў, таксама абмежаваны рух транспарту.

Нацыянальнае ўпраўленне па надзвычайных сітуацыях ААЭ заклікала людзей заставацца дома і выконваць правілы бяспекі. Жыхары вымушаныя змагацца з працяканнем дамоў. Праблемы з вадой і электрычнасцю ўзніклі ў Абу-Дабі і Дубаі.

З-за непагадзі аэрапорты сталі адмяняць рэйсы, у тым ліку міжнародны аэрапорт Дубая – адзін з буйнейшых у свеце. У краіне пераносяць мерапрыемствы.

Нацыянальны цэнтр метэаралогіі ААЭ аб'явіў аранжавы ўзровень трывогі па ўсёй краіне да вечара 17 красавіка.

вс