Беларуская Служба

У Германіі затрыманыя расійскія шпіёны

18.04.2024 15:34
Нямецкія спецслужбы затрымалі двух падазраваных у шпіянажы на карысць Расіі.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/RONALD WITTEK Dostawca: PAP/EPA.

Мужчыны планавалі напады на ваенныя і прамысловыя аб'екты.

Галоўны падазраваны меў непасрэдны кантакт з прадстаўніком расійскіх спецслужбаў. Як паведамляе пракуратура пры Федэральным судзе, падчас размовы з куратарам Дытэр С. заявіў пра гатоўнасць здзейсніць напады з выкарыстаннем выбуховых рэчываў. У спісе патэнцыйных мішэняў былі амерыканскія аб'екты ў Германіі. Затрыманы з кастрычніка мінулага года займаўся фота- і відэаздымкамі, а таксама дакументаваннем ваенных транспартаў. Ён перадаў інфармацыю ў Расію. Яго затрымалі ўчора.

Другі з затрыманых далучыўся да гэтай дзейнасці не пазней за сакавік. Сёння будуць вырашаць пытанне аб яго арышце.

Галоўны фігурант таксама адкажа за сваю дзейнасць ва Украіне. У 2014-2016 гадах ён нібыта быў байцом самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі, створанай прарасейскімі сепаратыстамі на ўсходзе Украіны.

ПР/юл