Беларуская Служба

ЕС запускае механізм крызіснага рэагавання

18.04.2024 14:23
Гэта рэакцыя на палітыку гібрыднага ўмяшання ды дэзінфармацыі з боку Расіі.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/OLIVIER MATTHYS Dostawca: PAP/EPA.

Еўрасаюз запускае механізм крызіснага рэагавання ў адказ на ўмяшанне і дэзінфармацыю з боку Расіі.

Такое рашэнне прынялі лідары ​​27 краін у першы дзень саміту ў Бруселі. Такім чынам ЕС спрабуе засцерагчы сябе ад спроб Крамля ўплываць на выбарчую кампанію ў Еўрапарламент. Грамадзяне краін ЕС будуць галасаваць з 6 па 9 чэрвеня.

Будзе створана група экспертаў, якая будзе падымаць трывогу аб выпадках расійскага ўмяшання. «Аператыўная група будзе сачыць за сітуацыяй, каардынаваць інфармацыю і прадстаўляць краінам магчымасць умяшацца ў выпадку неабходнасці», — заявіў прэм'ер-міністр Бельгіі Аляксандр Дэ Кру.

Плануецца, што група будзе дзейнічаць два месяцы. У яго склад увойдуць эксперты з Бельгіі, якая кіруе працай ЕС, Еўракамісіі, дыпламатычнага корпуса ЕС і Еўрапарламента. «Гэта відавочны сігнал, што мы не наіўныя. Мы хочам дзейнічаць больш эфектыўна», — пракаментаваў старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль.

Рашэнне лідараў ЕС было прынятае пасля нядаўняга раскрыцця спецслужбамі шэрагу краін, сярод якіх Чэхія, Германія і Бельгія, выяўленай расійскай сеткі ўплыву. Яе задачай было карумпаваць палітыкаў, каб яны паўплывалі на вынікі выбараў у Еўрапарламент.

ПР/юл