Беларуская Служба

Расіяне ўначы ўдарылі па горадзе Днепр. Загінулі людзі

19.04.2024 09:32
Шэсць дарослых і двое дзяцей загінулі ў выніку расійскай атакі на Днепр і Днепрапятроўскую вобласць.
.
.Фота: ДСНС

Ноччу і раніцай расіяне ўдарылі па Дняпру. Улады паведамляюць, што на горад і ваколіцы было скіравана 11 ракет.

Жыхары Дняпра апублікавалі запісы, на якіх бачна разбурэнне некалькіх паверхаў будынка на цэнтральнай плошчы, недалёка ад чыгуначнага вакзала.

Шэсць дарослых і двое дзяцей загінулі ў выніку расійскай атакі на Днепр і вобласць.

Гэта чарговы ракетны абстрэл украінскіх гарадоў на гэтым тыдні. У сераду расійскія ракеты «Іскандэр» забілі 18 мірных жыхароў Чарнігава. Украінскія ўлады звяртаюцца да Захаду па дадатковыя сістэмы СПА і боепрыпасы, паведамляецца пра крытычную сітуацыю з забеспячэннем боепрыпасамі ўкраінскага войска.

Паводле IAR/вх