Беларуская Служба

Украінцы збілі расійскі стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-22М3 на тэрыторыі Расіі

19.04.2024 16:26
Украінцам удалося збіць у расійскі стратэгічны бамбавік Ту-22М3. Гэта адбылося ў глыбіні расійскай паветранай прасторы.
 22M3
Збіты ТУ22M3Фото: https://twitter.com/DimonchikKh/status/1781177314421699026/photo/1

З гэтага самалёта расіяне абстрэльвалі ракетамі ўкраінскія тэрыторыі.

Паводле ўкраінскай выведкі, Ту-22М3 быў збіты за 300 кіламетраў ад межаў Украіны. Верагодней за ўсё, з зенітнай сістэмы С-200.

Бамбавік упаў у раёне расійскага Стаўрапаля.

Упершыню з пачатку вайны ўкраінцы збілі расійскі бамбавік падчас выканання баявых задач.

«Гэта несумненны поспех», — заявіў прэс-сакратар ВПС Украіны Ілля Еўлаш. Ён дадаў, што гэта таксама своеасаблівая помста за абстрэлы ўкраінскіх гарадоў, у тым ліку ранішнюю атаку па Дняпры.

Збіты бамбавік атакаваў, у тым ліку, з выкарыстаннем ракет Х-22. Сёння ўкраінцам упершыню з пачатку вайны ўдалося збіць дзьве з гэтых ракет.

IAR/вх