Беларуская Служба

Нідэрланды выдзяляць больш за 200 млн еўра на СПА і снарады для Украіны

20.04.2024 08:01
Сродкі СПА і боепрыпасы вельмі неабходныя Украіне, бо «сітуацыя становіцца крытычнай» - міністр абароны Нідэрландаў.
Украінскія артылерысты вядуць агонь па ворагу facebook.com/GeneralStaff.ua

Нідэрланды выдзяляць больш за 200 млн еўра на пастаўкі Украіне сродкаў супрацьпаветранай абароны і артылерыйскіх боепрыпасаў. Пра гэта заявіла міністр абароны Нідэрландаў Кайса Алангрэн.

Паводле яе слоў, сродкі СПА і боепрыпасы вельмі неабходныя Украіне, бо «сітуацыя становіцца крытычнай».

Раней улады Нідэрландаў выдзелілі дадатковыя фінансавыя рэсурсы для патрэб Украіны. Так, на ваенную і гуманітарную падтрымку Кіева ў 2024-2026 гадах будзе накіравана дадаткова 4 млрд 400 млн еўра.

вс