Беларуская Служба

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША сёння будзе галасаваць па пытанні аб выдзяленні новага пакету дапамогі Украіне

20.04.2024 16:30
Законапраект, які прадугледжвае выдзяленне каля 61 млрд долараў на мэты, звязаныя з падтрымкай Украіны, заставаўся заблакаваным з канца мінулага года. 
Прэзідэнт ЗША Джо БайдэнPAP/EPA/JIM LO SCALZO/POOL

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ў суботу будзе галасаваць па пытанні аб выдзяленні новага пакету дапамогі Украіне. Законапраект, які прадугледжвае выдзяленне каля 61 млрд долараў на мэты, звязаныя з падтрымкай Украіны, заставаўся заблакаваным з канца мінулага года. 

У выпадку, калі законапраект будзе прыняты, яго перададуць у Сенат, дзе дапамогу Украіне падтрымлівае ўпэўненая большасць заканадаўцаў. Пасля яго павінен падпісаць прэзідэнт Джо Байдэн, які абяцаў зрабіць гэта неадкладна, як толькі дакумент паступіць да яго. 

Аналітык Польскага інстытуту міжнародных спраў Матэвуш Пятроўскі звяртае ўвагу на тое, што нават калі праект пройдзе ўсю неабходную працэдуру, то гэта не азначае, што дапамога адразу ж паступіць ва Украіну. 

- Нават калі праект прыме Палата прадстаўнікоў, Сенат і падпіша Джо Байдэн, то гэта не азначае, што дапамога адразу пойдзе ва Украіну. Я аднак мяркую, што Дэпартамент абароны падрыхтаваны да хуткай рэалізацыі плану. Думаю, што яны ўжо ведаюць, з якіх складоў пачаць пастаўкі і якую зброю перадаць Украіне.   

Яшчэ ў мінулым годзе Джо Байдэн падаў у Кангрэс прапанову аб выдзяленні 95 млрд долараў на дапамогу Украіне, Ізраілю і амерыканскім саюзнікам з Інда-Ціхаакіянскага рэгіёну. Аднак праект закону заблакаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў, рэспубліканец Майк Джонсан.

вс