Беларуская Служба

Кангрэс ЗША адобрыў дапамогу Украіне

20.04.2024 21:43
Агульны аб'ём амерыканскай дапамогі для Украіны складае амаль 61 млрд долараў.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Майк Джонсан пасля галасавання PAP/EPA/JIM LO SCALZO/POOL

Палата прадстаўнікоў ЗША - ніжняя палата Кангрэса ЗША - прыняла законапраект аб прадастаўленні амаль 61 млрд долараў дапамогі Украіне. 

Законапраект аб дапамозе Украіне падтрымала пераважная большасць кангрэсменаў: "за" было 311 кангрэсменаў, супраць - 112. 

Агульны аб'ём амерыканскай дапамогі для Украіны складае амаль 61 млрд долараў. З іх каля 50 млрд - абаронныя выдаткі.

вс

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША сёння будзе галасаваць па пытанні аб выдзяленні новага пакету дапамогі Украіне

20.04.2024 16:30
Законапраект, які прадугледжвае выдзяленне каля 61 млрд долараў на мэты, звязаныя з падтрымкай Украіны, заставаўся заблакаваным з канца мінулага года.