Беларуская Служба

Еўрастат: усё больш людзей просяць прытулку ў ЕС, у асноўным у Германіі

22.04.2024 16:07
Колькасць людзей, якія ўпершыню звяртаюцца за прытулкам і міжнароднай абаронай у ЕС, павялічылася, паведаміла статыстычная служба ЕС (Еўрастат).
.
.shutterstock.com/Tolga Sezgin

Больш за ўсё заявак на прытулак падалі сірыйцы, афганцы, туркі і венесуэльцы, якія часцей за ўсё выбіралі Германію, Іспанію, Італію і Францыю.

У студзені гэтага года ЕС прыняў 85 855 хадайніцтваў аб прадастаўленні прытулку ад тых, хто ўпершыню хадайнічаў аб міжнароднай абароне ў ЕС. Гэта на 3 працэнты больш заявак, чым годам раней, і разлік дае ў сярэднім 19,1 шукальніка прытулку на 100 000 рэзідэнтаў ЕС.

Як сведчыць статыстыка, сірыйцы застаюцца самай вялікай групай замежнікаў, якія ўпершыню звяртаюцца па прытулак (амаль 13,5 тыс. прэтэндэнтаў). Наступныя месцы занялі: афганцы (больш за 7 тыс.), туркі (6,3 тыс.) і венесуэльцы (6,2 тыс.).

У гэтую групу ўвайшлі 2 655 непаўналетніх, якія прыбылі ў Еўропу адны, без дарослага апекуна. Найбольшая колькасць непаўналетніх шукальнікаў прытулку прыехалі з Сірыі (810) і Афганістана (480).

Германія застаецца краінай ЕС, якая атрымлівае найбольшую колькасць заявак на прытулак (больш за 26,3 тыс.), за ёй ідуць Іспанія (13,7 тыс.), Італія (12,9 тыс.) і Францыя (11,6 тыс.). У гэтых чатырох краінах 75% людзей, якія звяртаюцца па абарону, гэта асобы, якія ўпершыню шукаюць прытулку.

Паводле звестак Еўрастата, на 1 працэнт зменшылася колькасць заявак, пададзеных людзьмі, якія раней прасілі прытулку ў ЕС. У студзені гэтага года такіх было 7180 чалавек, у той час як у студзені 2023 года іх было на 85 больш.

PAP/вх