Літоўскае войска паведамляе, што падчас вучэнняў больш за тры тысячы вайскоўцаў будуць перакінутыя на палігоны ў Падброддзе на ўсходзе Літвы і ў Казлова-Руда ў цэнтры краіны. У манеўрах будзе задзейнічана каля 200 адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку танкі «Леапард» і баявыя машыны «Пума» і «Боксер». Літоўскія і нямецкія сілы будуць трэніравацца ў планаванні і правядзенні сумесных аперацый. Вучэнні «Grand Quadriga 2024» працягнуцца да канца траўня.
На гэтым тыдні ў Літве таксама праходзяць арганізаваныя амерыканцамі вучэнні «Saber Strike» і літоўска-польскія манеўры «Brave Griffin 24/II» ля мяжы з Польшчай. За манеўрамі з удзелам палякаў маюць намер назіраць прэзідэнты абедзьвюх краін Гітанас Наўседа і Анджэй Дуда.
ав