Беларуская Служба

Энтані Блінкен: Дыпламатыя тварам да твару ключавая ў адносінах паміж ЗША і Кітаем

25.04.2024 12:45
Дзяржсакратар ЗША будзе пераконваць кітайскае кіраўніцтва адмовіцца ад дапамогі Расіі ў вайне супраць Украіны.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен наведаў Кітай. Чакаецца, што падчас візіту ён пагутарыць з міністрам замежных спраў Кітая Ван І і, верагодна, таксама сустрэнецца з прэзідэнтам Сі Цзіньпінам.  У праграме візіту таксама сустрэчы з мясцовымі бізнесменамі.  

Перад вылетам у Кітай Энтані Блінкен заявіў, што дыпламатыя тварам да твару з'яўляецца ключавой у адносінах дзвюх краін. Чакаецца, што падчас перамоваў амерыканскі дзяржсакратар заклікае кітайскае кіраўніцтва адмовіцца ад дапамогі Расіі, якая напала на Украіну.



Расійская агрэсія пачалася неўзабаве пасля таго, як Кітай і Расія ўступілі ў «неабмежаванае супрацоўніцтва», якое ўключае пастаўкі тэхналогій, якія могуць быць падвойнага выкарыстання.

Члены амерыканскай дэлегацыі заявілі журналістам, што Вашынгтон мае намер прыняць меры супраць кітайскіх кампаній, якія «падрываюць бяспеку Еўропы і ЗША». Неафіцыйна гаворка можа ісці аб увядзенні санкцый супраць кітайскіх банкаў.

IAR/аз