Беларуская Служба

Еўрадэпутаты падзякавалі Ежы Бузэку за 20 гадоў працы ў ЕП

25.04.2024 16:01
Экс-прэм'ер Польшчы вырашыў не балатавацца ў дэпутаты на чэрвеньскіх выбарах у Еўрапарламент.
      ()       ()
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен (справа) і былы старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэка (злева)PAP/EPA/RONALD WITTEK

Еўрадэпутаты стоячы апладзіравалі і дзякавалі Ежы Бузэку за 20 гадоў працы ў Еўрапарламенце. Экс-прэм'ер, які таксама 2,5 года быў старшынёй Еўрапарламента, вырашыў не балатавацца ў дэпутаты на чэрвеньскіх выбарах у ЕП.



Цяперашні кіраўнік Еўрапарламента Раберта Мецола развіталася з польскім палітыкам напрыканцы апошняй пленарнай сесіі гэтага тэрміну палаты ў Страсбургу:

- Спадар Старшыня, я хацела б скарыстацца нагодай, каб выказаць пашану для ўсяго, што вы зрабілі для ўсіх нас.

Раберта Мецола падкрэсліла, што звычайна не называе імёнаў дэпутатаў, якія сыходзяць з Еўрапарламента, але гэтым разам зрабіла выключэнне.

IAR/аз