Беларуская Служба

Злучаныя Штаты пачнуць вытворчасць новых ядзерных боегаловак

26.04.2024 17:43
Упершыню за 40 гадоў.
.  .
ЗША. Белы дом.Фота: shutterstock/Andrea Izzotti

ЗША плануюць распрацаваць сваю першую за чатыры дзесяцігоддзі новую ядзерную боегалоўку, вядомую як W93. Яна будзе выкарыстоўвацца ў балістычных ракетах, разгорнутых на падлодках, і з'яўляецца часткай шырэйшай праграмы мадэрнізацыі ядзернага арсенала ЗША.

Пра гэта паведамляе выданне Daily Mail са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне.

"Боегалоўка W93, якая будзе прызначаная для запуску з падлодак, з'яўляецца часткай бюджэту ў 19,3 мільярда долараў, запытанага Нацыянальным агенцтвам па ядзернай бяспецы ў 2025 годзе", – гаворыцца ў матэрыяле.

У цяперашні час W93 знаходзіцца на ранняй стадыі праектавання ў Лос-Аламоскай нацыянальнай лабараторыі ў Нью-Мексіка, а вытворчасць плануюць пачаць у сярэдзіне 2030-х гадоў.

Як адзначылі міністр энергетыкі Джэніфер Грэнхолм і адміністратар Нацыянальнага агенцтва па ядзернай бяспецы (NNSA) Джыл Грубі, канструкцыя W93 будзе заснаваная на наяўных тэхналогіях, што дазволіць адмовіцца ад правядзення новых падземных выпрабаванняў ядзерных выбуховых рэчываў. Такі падыход узгадняецца з прыхільнасцю ЗША мараторыю на ядзерныя выпрабаванні, нягледзячы на тое, што Сенат адхіліў Дамову аб забароне ядзерных выпрабаванняў у 1999 годзе.

Укараненне W93 заклікана ўмацаваць ВМС ЗША, якія абапіраюцца цяпер на боегалоўкі W76 і W88.

“Новая боегалоўка заклікана знізіць залежнасць ад састарэлай сістэмы W76 і супрацьстаяць зменлівым пагрозам бяспекі з боку сапернікаў”, - паведаміла крыніца.

Хартыя'97

нг