У прэсе з'яўляюцца ўсё новыя абвінавачанні французскіх зорак у дамаганнях і сексуальным гвалце. Яны будуць паказаны падчас фестывалю ў Канах, які стартуе ў наступны аўторак.
Аб новых абвінавачваннях паведамляюць «Le Canard Enchaîné» і «Le Figaro». Кансерватыўная штодзёнка піша пра спіс з дзесяці вядомых французскіх рэжысёраў, актораў і прадзюсараў, уцягнутых у сексуальныя скандалы. «Казаць, што кінасупольнасць вельмі хвалюецца за Канскі фестываль, — эўфемізм», — падкрэслівае Le Figaro. Паводле звестак газеты, спіс можа быць абвешчаны непасрэдна перад пачаткам мерапрыемства.
«Мы ўважліва сочым за сітуацыяй», — запэўнівае дырэктар фестывалю Айрыс Кноблох у размове з выданнем «Paris Match». Ён заяўляе, што калі будуць абвінавачванні ў адрас стваральнікаў, арганізатары прымуць адпаведныя меры і будуць ацэньваць кожны выпадак індывідуальна.
У апошні час было шмат размоў пра слуханні Жэрара Дэпардзье аб сексуальным гвалце і абвінавачанні супраць двух вядомых рэжысёраў з боку актрысы Жудзіт Годрэш.
ПР/юл