Беларуская Служба

Колькасць унутраных бежанцаў ва ўсім свеце дасягнула рэкордных паказчыкаў 

14.05.2024 13:35
Канфлікты ў Судане, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і на палестынскіх тэрыторыях сталі прычынай амаль дзвюх трацін новых перамяшчэнняў, выкліканых гвалтам. 
Ілюстрацыя Фота: Anton_Ivanov/Shutterstock

У выніку канфліктаў і гвалту колькасць унутрана перамешчаных асоб ва ўсім свеце дасягнула рэкорднай адзнакі ў 75,9 млн чалавек, прычым палова з іх пражывае ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары, - вынікае з  дакладу Цэнтра назірання за працэсамі ўнутранага перамяшчэння.

Канфлікты ў Судане, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і на палестынскіх тэрыторыях сталі прычынай амаль дзвюх трацін новых перамяшчэнняў, выкліканых гвалтам. Аўтары дакладу налічылі 66 краін, жыхары якіх былі вымушаныя пакінуць свае дамы з-за гвалту ў 2023 годзе.

«За апошнія два гады мы ўбачылі, што колькасць людзей, вымушаных пакінуць свае дамы з-за канфлікту і гвалту, выйшла на новы трывожны ўзровень, нават у рэгіёнах, дзе сітуацыя паляпшалася», - заявіла дырэктар цэнтра Аляксандра Білак, удаклдніўшы, што  «канфлікты і выкліканыя імі разбурэнні не даюць мільёнам людзей аднавіць сваё жыццё, часта на працягу многіх гадоў», - сказала яна.

voa/эж