Прэм'ер-міністр Роберт Фіца быў дастаўлены ў шпіталь пасля таго, як у яго стралялі на сустрэчы з людзьмі ў горадзе Гандлава. Паводле славацкага тэлеканала JOJ24, пагрозы жыццю Фіца няма, ён паранены ў жывот і ў руку. Меркаванага нападніка затрымалі.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск напісаў, што навіна аб параненні кіраўніка славацкага ўрада яго шакавала. «Роберт, мае думкі з табой у гэтыя цяжкія хвіліны», — напісаў кіраўнік польскага ўрада ў сацыяльных сетках.
IAR/аз