Беларуская Служба

Джо Байдэн асудзіў спробу забойства прэмʼера Славакіі

15.05.2024 20:45
Напад на прэмʼер-міністра Славакіі асуджае міжнародная грамадская думка.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн PAP/EPA/BONNIE CASH / POOL

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн асудзіў напад на прэмʼера Славакіі Роберта Фіца. «Я ўстрывожаны паведамленнямі аб спробе забойства прэмʼер-міністра Славакіі Роберта Фіца (…) Мы асуджаем гэты жудасны акт гвалту», – напісаў прэзідэнт ЗША ў заяве, выдадзенай Белым домам. Джо Байдэн паведаміў, што амбасада ЗША ў Браціславе знаходзіцца ў цесным кантакце з урадам Славакіі і гатова аказаць яму дапамогу.

Напад на кіраўніка славацкага ўрада асуджаюць таксама ўлады Еўрасаюза. Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен назвала напад ганебным.

Старшыня Еўрапейскага парламента Раберта Мецола напісала, што яе думкі разам з Робертам Фіца і яго сямʼёй.

«Нішто не можа апраўдаць гвалт або такія напады», – напісаў прэзідэнт Еўрапейскага савета Шарль Мішэль.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг таксама шакаваны спробай забойства кіраўніка славацкага ўрада. «Жадаю яму сіл і хуткага выздараўлення», – напісаў ён на платформе X.

IAR/аз

Кіраўнік МУС Польшчы: Польскія і славацкія службы застаюцца ў пастаянным кантакце

15.05.2024 20:15
Прэмʼер Славакіі Роберт Фіца быў паранены з агнястрэльнай зброі пасля выязнога паседжання ўрада ў горадзе Гандлава.