Беларуская Служба

Сёння споўнілася 80 гадоў бітвы пад Монтэ-Касіна - корпус генерала Андэрса заняў ключавое ўмацаванне немцаў і адкрыў дарогу на Рым (ФОТА)

18.05.2024 17:41
У 2-м Польскім корпусе Уладзіслава Андэрса, які заняў Монтэ-Касіна, ваявалі таксама беларусы - 177 з іх загінулі. 
   -  .  -   ,   -   . 18  2024 .  -,
Удзельнікі бітвы пад Монтэ-Касіна са скаўтамі. Стаіць - капітан Уладзіслаў Дамброўскі, на вазку - капітан Кшыштаф Флізак. 18 мая 2024 года. узвышша Монтэ-Касіна, Італія PAP/Albert Zawada

18 мая 1944 года салдаты 2-га Польскага корпусу пад камандаваннем генерала Уладзіслава Андэрса занялі манастыр бенедыкцінцаў і ўзвышша Монтэ-Касіна ў Італіі. Прарваўшы абарону элітных нямецкіх дывізій, яны адкрылі саюзнікам шлях на Рым. Бітва пры Монтэ-Касіна лічыцца адной з самых жорсткіх і кровапралітных бітваў Другой сусветнай вайны.

Пункт Монтэ-Касіна з шэрагам узвышшаў быў ключавым элементам нямецкай «Лініі Густава», якая абараняла дарогу з Неапаля ў Рым - таму гэтую бітву таксама называюць «бітвай за Рым».

Польскія вайскоўцы на Монтэ-Касіна. 18 мая 2024 года     PAP/Albert Zawada Польскія вайскоўцы на Монтэ-Касіна. 18 мая 2024 года PAP/Albert Zawada

Са студзеня 1944 года нямецкія войскі адбілі тры атакі сіл антыгітлераўскай кааліцыі, у якіх удзельнічалі амерыканскія, англійскія, французскія, індыйскія і новазеландскія войскі. Толькі чацвёрты штурм завяршыўся поспехам.

18 мая Монтэ-Касіна быў узяты салдатамі 2-га Польскага корпусу, і на руінах бенедыкцінскага манастыра быў узняты бела-чырвоны сцяг.

Страты Польскага корпусу склалі 924 чалавекі забітымі, 4 тыс. 199 салдат і афіцэраў былі параненыя.

Па падліках гісторыкаў, 177 загінулых салдат былі беларусамі.

Польскія ваенныя могілкі на Монтэ-Касіна. 18 мая 2024 года     PAP/Albert Zawada Польскія ваенныя могілкі на Монтэ-Касіна. 18 мая 2024 года PAP/Albert Zawada

Удзел ва ўрачыстасцях, якія адбываюцца на ўзвышшы Монтэ-Касіна, прымаюць прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і Італіі Серджыа Матарэла, старшыня Сенату Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска, ветэраны і запрошаныя госці.

Польскае радыё стварыла спецыяльную старонку ў сеціве, прысвечаную бітве пад Монтэ-Касіна.

вс