Прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі наклала вета на прыняты парламентам 14 мая закон «Аб празрыстасці замежнага ўплыву».
«Сёння я наклала вета на закон, які па сваёй сутнасці і духу з'яўляецца расійскім законам і пярэчыць нашай Канстытуцыі ды еўрапейскім стандартам», - сказала яна на брыфінгу ў суботу.
Раней прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ сказаў, што закон не мае нічога агульнага з расійскім законам і накіраваны на атрыманне інфармацыі аб сродках, якія паступаюць няўрадавым арганізацыям з-за мяжы. Грузінскія ўрадавыя крыніцы паведамлялі, што ў Грузіі зарэгістравана больш за 30 тыс. няўрадавых арганізацый.
Парламент Грузіі 14 мая прыняў у трэцім чытанні закон «Аб празрыстасці замежнага ўплыву».
Дакумент з дня яго ініцыявання ў красавіку ў парламенце кіруючай партыяй «Грузінская мара» выклікаў вельмі негатыўную рэакцыю апазіцыйных сіл, якія лічаць, што ён накіраваны на «стыгматызацыю» непадкантрольных уладам няўрадавых арганізацый і СМІ.
Праца над законам у парламенце выклікала таксама масавыя пратэсты ў Грузіі.
вс