Беларуская Служба

Сёння ў нямецкім Веймары сустракаюцца кіраўнікі МЗС Германіі, Польшчы і Францыі

22.05.2024 15:01
Галоўныя тэмы – гэта вайна ва Украіне, сітуацыя ў Сектары Газа і падрыхтоўку да саміту НАТА ў Вашынгтоне.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў СікорскіPAP/Piotr Nowak

Вайна ва Украіне – гэта галоўная тэма перамоваў міністраў замежных спраў Веймарскага трохкутніка. Другое месца ў спісе тэм займае сітуацыя ў Сектары Газа. Кіраўнікі дыпламатыі Германіі, Польшчы і Францыі сустракаюцца ў другой палове дня ў нямецкім Веймары. Палітыкі таксама абмяркуюць падрыхтоўку да саміта НАТА, які пройдзе ў Вашынгтоне ў ліпені.

Пяцігадзінная праграма сустрэчы ў Веймары складаецца ў асноўным з працоўных перамоваў і прэс-канферэнцыі.

Каментатары звяртаюць увагу, што пасля леташняй змены ўлады ў Польшчы дзейнасць Веймарскага трохкутніка стала значна больш дынамічнай. У лютым адбылася сустрэча міністраў замежных спраў у Францыі, а ў сакавіку Олаф Шольц сустрэўся ў Берліне з Дональдам Тускам і Эмануэлем Макронам.

IAR/аз