Беларуская Служба

Расійскія дэпутаты абмеркавалі магчымую анексію Паўднёвай Асеціі

29.05.2024 09:00
На думку незалежных аналітыкаў, заявы аб анексіі, гэта частка інфармацыйнай вайны Расіі.
Цхінвалі Аўтар: Juliet Kozaeva @ Cominf.org - http://cominf.org/node/1166483340, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=10435042

Расійскія дэпутаты абмяркоўвалі магчымасць уключэння Паўднёвай Асеціі ў склад Расіі. Рэгіён з’яўляецца неад’емнай часткай Грузіі, акупаванай расійскімі войскамі. Пасля расійска-грузінскай вайны ў 2008 годзе, Расія прызнала абвешчаную паўднёваасецінскімі сепаратыстамі незалежнасць рэгіёну. Незалежнасці Паўднёвай Асеціі не прызнаюць ні краіны дэмакратычнага свету, ні міжнародныя арганізацыі, у тым ліку ААН. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага Радыё Мацей Ястшэмбскі:

- Намеснік старшыні парламенцкага камітэта па справах СНД, Еўразіі і сувязях з суайчыннікамі Канстанцін Затулін заявіў, што народ Паўднёвай Асеціі даўно імкнецца далучыцца да Расіі. Аднак, на яго думку, Масква павінна дзейнічаць у гэтым пытанні асцярожна. Член камітэта абароны Віктар Собалеў прапанаваў, каб спачатку Паўднёвая Асеція абʼядналася з Паўночнай. У рэгіёне дыслакуюцца расійскія жаўнеры. Масква кантралюе сітуацыю на лініі акупацыі Паўднёвай Асціі і Грузіі. Большасць жыхароў Паўднёвай Асеціі маюць расійскія пашпарты.Грузінскія палітыкі называюць сітуацыю ў гэтым рэгіёне «паўзучай анексіяй». На думку незалежных аналітыкаў, заявы расійскіх дэпутатаў аб анексіі Паўднёвай Асеціі зʼяўляюцца часткай інфармацыйнай вайны, закліканай дэстабілізаваць і без таго няпростую сітуацыю ў Грузіі.

IAR/аз