Беларуская Служба

Кіраўнік Групы ЕС па барацьбе з расійскай дэзынфармацыяй: Крэмль спрабуе адбіць ахвоту ў грамадзян ЕС удзельнічаць у выбарах у ЕП

29.05.2024 18:20
Крэмль прасоўвае розныя наратывы, што галасаваць наогул няварта, або, што гэта можа быць небяспечным для ўдзельнікаў, кажа Мартына Більдзюкевіч.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:pixelcreatures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія спрабуе адбіць ахвоту ў грамадзян ЕС удзельнічаць у выбарах у Еўрапарламент, якія пройдуць на наступным тыдні. Дзеля гэтага яна выкарыстоўвае розныя тактыкі маніпуляцыі, кажа кіраўнічка Групы Еўрасаюза па барацьбе з расійскай дэзынфармацыяй доктар Мартына Більдзюкевіч(Martyna Bildziukiewicz):

- Крэмль прасоўвае наратыў, што галасаваць наогул няварта, паколькі, гэта не мае сапраўднага значэння. З другога боку, прапагандысты прасоўваюць таксама другі наратыў, што галасаванне можа быць небяспечным; што можа нешта адбыцца.

Мартына Більдзюкевіч нагадвае, што падобнае было і на кастрычніцкіх парламенцкіх выбарах у Польшчы:

- Усё гэта з мэтай зніжэння яўкі, а затым легітымнасці выбраных еўрадэпутатаў. Гэта дазволіць Расіі надалей падвяргаць, як сам выбарчы працэс, так і значэнне еўрапейскай дэмакратыі.

Выбары ў Еўрапарламент пройдуць у краінах ЕС з 6 па 9 чэрвеня. Грамадзяне большасці краінаў, у тым ліку Польшчы, пойдуць галасаваць у апошні дзень, то бок у нядзелю, 9 чэрвеня.

IAR/аз

Павал Усаў: Расія будзе старацца, каб у ЕП перавага была на баку еўраскептыкаў

29.05.2024 13:16
Напярэдадні выбараў у Еўрапарламент палітыкі, эксперты і СМІ актывізавалі інфармаванне пра ўплыў расійскай дэзінфармацыі на грамадзян еўрапейскіх краін.