Беларуская Служба

Дональда Трампа прызналі вінаватым у фальсіфікацыі бізнес-справаздач

31.05.2024 14:01
Прысуд будзе абвешчаны 11 ліпеня.
Дональд ТрампEPA/PETER FOLEY Dostawca: PAP/EPA.

Дональд Трамп быў прызнаны вінаватым у фальсіфікацыі бізнес-справаздач ва ўсіх 34 справах супраць яго.
Гэта першы выпадак, калі былы або дзеючы прэзідэнт ЗША быў асуджаны за злачынства. Прысуд будзе абвешчаны 11 ліпеня.

Былога прэзідэнта ЗША абвінавацілі ў фальсіфікацыі фінансавых дакументаў для ўтойвання сексуальнага скандалу з удзелам актрысы фільмаў для дарослых Стормі Дэніэлс. Гэта адбылося ў заключны перыяд выбарчай кампаніі 2016 года.

Суд быў сканцэнтраваны на неналежным чынам зарэгістраваных кампенсацыях, якія Дональд Трамп зрабіў свайму былому адвакату Майклу Коэну. Паводле слоў адваката, былы прэзідэнт абавязаў яго выплаціць 130 тысяч долараў Стормі Дэніэлс. Яна атрымала грошы ў замен за маўчанне пра сексуальныя кантакты з Трампам у 2006 годзе.
Суд заслухаў больш за 20 сведак. Судовы працэс працягваўся 6 тыдняў.

Дональд Трамп назваў прысуд «ганьбай» і раскрытыкаваў рашэнне суддзі, які вёў справу.

Былому прэзідэнту могуць пагражаць 4 гады турмы, хоць эксперты ў галіне права кажуць, што больш верагодны штраф. На дадзены момант Трамп на свабодзе, з яго не бралі падпіскі аб нявыездзе.

Вердыкт нью-ёркскага суда не перашкаджае Дональду Трампу балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах.

яс/IAR

Дональду Трампу пагражае чатыры гады турмы або буйны штраф

15.04.2024 18:03
Сёння пачынаецца крымінальны працэс над былым лідарам ЗША.