Справаздачу Global Cities Index падрыхтавала брытанская кампанія Oxford Economics. Эксперты вызначылі 10 лепшых гарадоў па якасці жыцця.
Рэйтынг быў створаны на аснове ключавых для жыхароў фактараў.
Гэта: даход на чалавека, чаканая працягласць жыцця, колькасць і прапанова культурных і рэкрэацыйных месцаў, а таксама агульныя выдаткі на жыллё, хуткасць інтэрнэту, даход на чалавека і справядлівасць па заробках.
Першае месца заняў французскі горад Грэнобль. На другім месцы Канбера ў Аўстраліі. Завяршае подыум швейцарскі Берн.
На чацвёртым месцы апынуўся нарвежскі горад Берген. Адразу за ім – швейцарскі Базель. Люксембург займае шостае месца.
Затым Рэйк'явік у Ісландыі. Яшчэ адзін швейцарскі горад на восьмым месцы – Цюрых. У канцы рэйтынгу бельгійскі Гент і французскі Нант.
яс/PR24