Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Больш за сто краін і арганізацый прымуць у Саміце міру ў Швейцарыі

02.06.2024 10:33
Канферэнцыя адбудзецца 15 і 16 чэрвеня, яе дзельнікі абмяркуюць мірны план, падрыхтаваны прэзідэнтам Украіны.
  .
Прэзідэнт Украіны Ул. Зяленскі Фота: Shutterstock/Dmytro Larin

У спісе ўдзельнікаў мірнага саміту ў Швейцарыі, запланаванага на гэты месяц, больш за 100 краін і арганізацый. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас візіту ў Сінгапур. Спіс удзельнікаў увесь час папаўняецца.

Канферэнцыя адбудзецца 15 і 16 чэрвеня, яе дзельнікі абмяркуюць мірны план, падрыхтаваны прэзідэнтам Украіны.

У Сінгапуры Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўсе пункты яго плана будуць абмяркоўвацца ў Швейцарыі:

-На гэты момант свой удзел у саміце пацвердзілі больш за 100 краін і міжнародных арганізацый. Там мы абмяркуем тры пункты маёй формулы міру: ядзерную бяспеку, харчовую бяспеку і вызваленне палонных. Безумоўна, мы будзем абмяркоўваць і тэму ўкраінскіх дзяцей, выкрадзеных расіянамі.

На дадзены момант ужо вядома, што прадстаўнікі Кітая ў Швейцарыю не прыедуць. Тым часам расіяне працягваюць наступальныя дзеянні асабліва ў Харкаўскай вобласці. Надоечы Злучаныя Штаты дазволілі выкарыстоўваць зброю, перададзеную Украіне, для нанясення ўдараў на тэрыторыі Расіі пасля звароту генеральнага сакратара НАТА па гэтым пытанні.

iar/эж