Беларуская Служба

Карл ІІІ ўшанаваў удзельнікаў высадкі саюзнікаў у Нармандыі

05.06.2024 17:11
Кароль Карл ІІІ прыгадаў гераізм тысяч салдат-удзельнікаў высадкі.
         D-Day
Удзельнікі высадкі ў Нармандыі ў Портсмуце напярэдадні гадавіны аперацыі D-DayФота: https://twitter.com/DefenceHQ

Брытанская каралеўская сямʼя ўшанавала памяць удзельнікаў высадкі саюзнікаў у Нармандыі, якая адбылася 80 гадоў таму, прыняўшы ўдзел ва ўрачыстасцях у Портсмуце напярэдадні гадавіны аперацыі D-Day. Кароль Карл ІІІ прыгадаў гераізм тысяч салдат-удзельнікаў высадкі.

- Сёння мы сабраліся разам, каб ушанаваць амаль 160 тыс. брытанскіх салдат і салдат саюзнікаў, якія сабраліся ўздоўж гэтых берагоў 5 чэрвеня 1944 года, каб змагацца за свабоду. Гэта была найбуйнейшая дэсантная аперацыя ў гісторыі.


У сваю чаргу, прынц Уільям запэўніў, што Вялікая Брытанія заўсёды будзе памятаць тых, хто ваяваў:

- Маці і бацькі, браты і сёстры, сыны і дочкі глядзелі, як іх блізкія ішлі ў бой, не ведаючы, ці яны калі-небудзь вернуцца. Сёння мы ўспамінаем мужнасць тых, хто пераплыў мора, каб вызваліць Еўропу.

У чацвер, 6 чэрвеня, у Францыі запланаваны асноўныя ўрачыстасці з нагоды 80-годдзя высадкі саюзнікаў у Нармандыі.

У іх возьмуць удзел лідары ​​многіх краін, у тым ліку прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

iar/эж