Беларуская Служба

Разгортваецца шпіёнскі скандал вакол былога начальніка генштаба арміі Малдовы

06.06.2024 16:02
Журналісты апублікавалі перапіску былога начальніка генштаба арміі Малдовы з палкоўнікам расійскай выведкі.
Ігар Горган By U.S. Army - https://www.army.mil/article/176408/command_and_general_staff_college_adds_three_leaders_to_international_hall_of_fame, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=149114905

У Малдове пачалося расследаванне пасля паведамленняў журналістаў аб тым, што былы начальнік Генштаба зʼяўляецца расійскім шпіёнам. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага Радыё Пётр Пентка:

- Агенцтва ААН па справах бежанцаў (UNHCR) аператыўна адрэагавала на інфармацыю The Insider. Генерал Ігар Горган быў дырэктарам мясцовага офіса арганізацыі ў сталіцы Малдовы Кішынёве. Яго адразу звольнілі з пасады.

Спікер парламента Малдовы Ігар Гросу папрасіў хуткай рэакцыі следчых органаў. У заяве, накіраванай у прэсу, ён напісаў, што справа носіць нацыянальны характар і пагражае дзяржаўнай бяспецы.

Учора быў апублікаваны артыкул, у якім журналісты прадставілі перапіску былога начальніка генштаба арміі Малдовы з палкоўнікам расійскай выведкі. Выкарыстоўваючы свае старыя кантакты ў Міністэрстве абароны, ён здабываў інфармацыю і перадаваў яе ў Маскву, асабліва пасля нападу Расіі на Украіну.

Расследаванне паказвае, што расіяне асабліва цікавіліся зброяй, якую Кіеў закупляў у суседніх краінах, у тым ліку ў Малдове. Спецслужбы Малдовы ўжо пацвердзілі сапраўднасць гэтых паведамленняў.

IAR/аз


Крэмль будаваў сетку лабістаў у Еўропе

05.06.2024 12:15
Гаворка ідзе пра маштабную спробу атрымаць уплыў на еўрапейскіх палітыкаў.