Беларуская Служба

Расійскі суд прысудзіў амерыканскаму вайскоўцу больш за 3 гады калоніі

19.06.2024 11:01
На вясновы адпачынак ён паехаў у Расію да жанчыны.
ТурмаShutterstock/FotoDax

У Расіі суд прысудзіў амерыканскага вайскоўца да 3 гадоў і 9 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Сяржант Гордан Блэк быў абвінавачаны ў крадзяжы і замаху на забойства. Ягоныя абаронцы заявілі, што будуць падаваць апеляцыю, у якой будуць патрабаваць апраўдання свайго падабароннага.

Сяржант арміі ЗША Гордан Блэк быў дыслакаваны ў Паўднёвай Карэі. Там ён падтрымліваў кантакты з расіянкай. На вясновы адпачынак ён паехаў у Расію да жанчыны. Пазней ён павінен быў вярнуцца дадому ў Тэхас. Падчас знаходжання ва Уладзівастоку ён паспрачаўся з жанчынай, схапіў яе за шыю і, сыходзячы, забраў з сумачкі крыху больш за 100 долараў у эквіваленце. Жанчына абвінаваціла яго ў крадзяжы і замаху на забойства.

Гордана Блэка затрымалі і асудзілі на 3 гады і 9 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

У расійскім СІЗА ўтрымліваюцца таксама двое амерыканскіх журналістаў, настаўнік, музыкант і былы камандас.

яс/IAR