Беларуская Служба

Ушанаванне гадавіны генацыду ў Срэбраніцы пад пытаннем

26.06.2024 16:23
Мясцовыя сербскія ўлады адмаўляюцца прадставіць фінансаванне для правядзення ўрачыстасці.
      -
Могілкі і помнік ахвярам генацыду ў Срэбраніцы-ПатачарыMichael Büker - Praca własna, CC BY-SA 3.0

Арганізацыйны камітэт па ўшанаванні памяці ахвяр генацыду ў Срэбраніцы прызнаў у аўторак, што сутыкнуўся з недахопам сродкаў, неабходных для падрыхтоўкі цырымоніі. «У адрозненне ад мінулых гадоў улады сёлета не выдзелілі неабходных сродкаў», — паведамілі ў камітэце.

Святкаванне - як і кожны год - запланавана на 11 ліпеня. Сёлетняя 29-я гадавіна генацыду, учыненага сербскімі сіламі супраць мусульманскага насельніцтва ва ўсходняй Босніі і Герцагавіне, стане першай пасля прыняцця ў траўні Генеральнай Асамблеяй ААН рэзалюцыі, у якой, між іншым,  11 ліпеня адзначаецца як Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду.

«Муніцыпалітэт Срэбраніцы не выдзеліў сродкаў, як гэта было ў папярэднія гады. У нас ёсць абяцанні ад розных устаноў, муніцыпалітэтаў і гарадоў, але сродкаў, якія мы атрымалі да гэтага часу, недастаткова», — сказаў Хамдзія Фейзіч, старшыня Камітэта.

У мінулыя гады ўрачыстасці фінансаваліся са спецыяльнага фонду камуны Срэбраніца — якая ўваходзіць у склад Сербскай Рэспублікі ў БіГ — і іх выдаткамі займаўся першы намеснік кіраўніка камуны, які паходзіць з баснійскіх мусульман.

У лістападзе мінулага года Хамдзія Фейзіч пакінуў гэтую пасаду — у выніку галасавання сербскіх дэпутатаў, якія пакінулі «баснійскіх мусульман без свайго прадстаўніка ў выканаўчай уладзе», — нагадвае партал Klix.

У рамках сёлетняй урачыстасці запланаванае пахаванне астанкаў 14 ахвяр генацыду. Самая маладая ахвяра — сямнаццацігадовая, чые косці былі знойдзены ў маі 2023 года ў гміне Срэбраніца. Самы старэйшы - 68-гадовы мужчына, чые парэшткі былі знойдзены ў маі 2014 года.

«У Мемарыяльным цэнтры ў Тузле знаходзяцца астанкі яшчэ 11 ахвяр генацыду, якія былі ідэнтыфікаваныя да гэтага часу, але іх сем'і яшчэ не далі згоды на пахаванне, галоўным чынам з-за няпоўнасці цел», - сказаў Адэм Мэхмэдавіч, старшыня інфармацыйнага аддзела Камітэту.

Да гэтага часу ў мемарыяльным цэнтры Паточары на ўсходзе БіГ пахаваныя 6752 ахвяры генацыду.

У ліпені 1995 г. каля Срэбраніцы, якая была бяспечнай зонай пад наглядам ААН, сілы баснійскіх сербаў забілі больш за 8 тысяч чалавек, у асноўным мужчын і хлопцаў,  мусульманскага веравызнання, якія жылі ў БіГ. Дагэтуль вядуцца пошукі астанкаў прыкладна тысячы загінулых. Міжнародныя суды назвалі гэтае злачынства генацыдам.

Дагэтуль за генацыд і злачынствы ў Срэбраніцы было асуджана больш за 50 чалавек агулам на 700 гадоў пазбаўлення волі.

РАР/юл