Беларуская Служба

Прэмʼер Туск у Бруселі: ЕС павінен інвеставаць у абарону нашых межаў

27.06.2024 16:33
Сістэма супрацьпаветранай абароны ЕС, прапанаваная Польшчай і Грэцыяй, спасылаецца на ізраільскі «Жалезны купал».
Прэм’ер Дональд Туск у БруселіPAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

Еўрасаюз павінен інвеставаць у абарону польскіх межаў, заявіў прэм’ер Дональд Туск перад пачаткам саміту ЕС у Бруселі. Падчас яго, у тым ліку будуць абмяркоўвацца інвестыцыі ў абарону супольнасці.

Нагадваем, учора кіраўнікі ўладаў Польшчы, Эстоніі, Літвы і Латвіі накіравалі ліст старшыням Еўракамісіі і Еўрапейскага савета з заклікам фінансаваць будаўніцтва «Усходняга шчыта», які павінен узмацніць абарону мяжы ЕС з Расіяй і Беларуссю:

- Гэта павінна павысіць нашую бяспеку, а таксама эфектыўна змагацца з нелегальнай міграцыяй. Бяспечнае неба над усёй Еўропай становіцца прыярытэтам Еўрасаюза. Пакуль я задаволены прагрэсам па гэтай справе.

Сістэма супрацьпаветранай абароны ЕС, прапанаваная Польшчай і Грэцыяй, спасылаецца на ізраільскі «Жалезны купал». Польшча лічыць, што і гэтая ініцыятыва, і «Усходні шчыт» павінны рэалізоўвацца ў каардынацыі з НАТА – ключавым альянсам, які гарантуе калектыўную абарону.

IAR/аз

Адзін пароль для ўсіх дадаткаў – памылка, перасцерагае эксперт

27.06.2024 18:01
Добрая ідэя – карыстацца паслугамі так званых банкаў пароляў, раіць спецыяліст па абароне ад кібератак.