Беларуская Служба

Выступ Джо Байдэна падчас дэбатаў выклікаў паніку сярод яго прыхільнікаў

28.06.2024 09:21
«Байдэн неўзабаве сутыкнецца са шматлікімі заклікамі сысці ў адстаўку».
        .
Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША Дональд Трамп і Джозеф Байдэн. Фота: PAP/EPA/WILL LANZONI / CNN PHOTOS

Выступ Джо Байдэна расчараваў – так большасць палітычных каментатараў у ЗША ацэньваюць выступ прэзідэнта ЗША ў дэбатах з канкурэнтам-рэспубліканцам Дональдам Трампам. Сярод дэмакратаў нават гучаць галасы, што Байдэн павінен зняцца з выбараў і саступіць месца іншаму кандыдату.

Дэмакраты спадзяваліся, што дэбаты Байдэна і Трампа зменшаць заклапочанасць выбаршчыкаў узростам Джо Байдэна і дадуць імпульс яго кампаніі. Гэтага не адбылося. Хаця Байдэн адказваў на пытанні па сутнасці і часам энергічна атакаваў Трампа, ён шмат разоў памыляўся і часам гаварыў хрыплым, слабым голасам. Нават прыхільнікі Байдэна расчараваныя яго выступам. The New York Times нават адзначыла, што дэбаты выклікалі хвалю панікі сярод дэмакратаў і ўзнавілі дыскусію, ці ён павінен балатавацца. Члены каманды Байдэна пачалі шукаць апраўданні. Яны казалі, што слабы выступ прэзідэнта звязаны з прастудай.

Аднак тлумачэнні дарадцаў не зменшылі панікі. «Гэта горш, чым большасць людзей маглі сабе ўявіць», – сказала былая дарадца Трампа Аліса Фара Грыфін, якая цяпер выступае супраць яго абрання. «Байдэн неўзабаве сутыкнецца са шматлікімі заклікамі сысці ў адстаўку», – сказаў New York Times адзін са стратэгаў Дэмакратычнай партыі.

Марэк Валкускі

нг