Брытанская паліцыя затрымала 27 кліматычных зламыснікаў з арганізацыі Just Stop Oil («Проста адмоўцеся ад нафты») па абвінавачанні ў падрыхтоўцы акцый пратэсту ў аэрапортах. Па інфармацыі паліцыі, акцыя праходзіла ў рамках агульнабрытанскай аперацыі.
«Кожнага, хто пагражае бяспецы лонданскіх аэрапортаў, можа чакаць жорсткая рэакцыя з боку паліцэйскіх або супрацоўнікаў службы бяспекі», – падкрэсліў Ян Гаўэлс (Ian Howwels), які кіруе аперацыяй.
Шэсць чалавек, якія, на думку паліцыі, былі ключавымі арганізатарамі запланаваных пратэстаў, былі затрыманыя ў Культурным цэнтры ва ўсходнім Лондане. Яшчэ чатыры чалавекі былі арыштаваныя ў аэрапорце Гатвік і пазней адпушчаныя пад заклад.
Яшчэ 17 чалавек былі арыштаваныя ў сваіх дамах. Асобы, якія знаходзяцца пад закладам, не павінны набліжацца на адлегласць менш чым аднаго кіламетра да аэрапортаў Вялікабрытаніі, за выключэннем выпадкаў, калі яны праязджаюць міма на аўтамабілі або грамадскім транспарце.
На мінулым тыдні члены групы Just Stop Oil аблілі аранжавай фарбай Стоўнхендж (Stonehenge) – помнік эпохі неаліту, уключаны ў спіс ЮНЕСКА.
Члены групы Just Stop Oil паведамляюць, што іх дзеянні з'яўляюцца заклікам да ўрада падпісаць дамову аб адмове ад выкапнёвага паліва да 2030 года.
IAR/нг
На відэа паліцыя выносіць з дому адну з затрыманых актывістак.